РУС БЕЛ ENG

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

21.02.2023

Любіце і шануйце, як святыню,

роднае слова, з якім вас

літасцівы Бог на свет пусціў.

Ф.Скарына

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

У  рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў  дашкольных групах ГУО «Пачатковая школа № 6 г. Брэста» прайшло шмат мерапрыемстваў. На працягу дня  гучала родная мова. Выхаванцы знаёміліся з новымі творамі майстроў мастацкага слова, узгадвалі свае любімыя словы па-беларуску, а старэйшыя чыталі вершы на конкурсе майстэрства мастацкага слова «І слова гучала, чароўнае слова».

Віншуем пераможцаў!